Польская школка Маленькая Родина

Курсы польского. Гражданство РП

Карта
Польская школка Маленькая Родина - Курсы польского. Гражданство РП 21 фото
Новости
  • Зніжка 10% на навучанне пры звароце з TAM.BY
  • Падрыхтоўка дакументаў на атрыманне Грамадзянства РП
 

Мы шукаем і знаходзім тое, што нас аб’ядноўвае:
* Захоўванне мовы, культуры і традыцый
* Даследаванне гісторыі і генеалогіі свайго роду

* Захоўванне сямейных архіваў

Дапамога ў атрыманнi Карты Паляка: рэгістрацыя, навучанне і атрыманне дакументаў.

Рэгістрацыя і падрыхтоўка дакументаў на атрыманне Грамадзянства РП.

Падрыхтоўка дзетак ад 4 гадкоў у дзіцячыя садкі, вучняў пачатковых і старэйшых класаў у школы, студэнтаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы.

З Вамі і Вашымі дзеткамі працуюць выкладчыкі і псіхолагі, якія скончылі Варшаўскі універсітэт і вышэйшыя ўстановы Беларусі.

Гэта практыкі з многагадовым педагагічным стажам, якія кахаюць дзетак, сваю працу, родную мову і стараюцца перадаць гэтае каханне сваім выхаванкам.

Прыходзьце да нас, і Вы не пашкадуеце!

Прапануем дарослым і дзецям курсы па вывучэнню польскай мовы, даследаванню гісторыі сям’і. 

Польская дзіцячая школка "Маленькая Айчына"
Мы выхоўваем і навучаем праз гульню!

Выдатная магчымасць для Вашых дзетак вывучаць польскую мову. Заняткі адбываюцца пад кіраўніцтвам вопытных кваліфікаваных выкладчыкаў з вышэйшай педагагічнай адукацыяй, якую яны атрымалі ў вядучых вышэйшых установах Польшчы і Беларусі. Яны не толькі дасканала валодаюць мовай, але з’яўляюцца знакамітымі псіхолагамі, практыкамі і ведаюць як працаваць з самымі маленькімі вучнямі. Яны прывіваюць любоў да сваёй Айчыны, сваёй роднай мовы, а таксама вучаць талерантнасці і павазе да культуры і традыцый іншых народаў. Дзеткі не толькі развіваюць свой лінгвістычны патэнцыял, але сумесна з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах, на якіх даведваюцца шмат новага.

Курсы ўключаюць экскурсы ў культуру, традыцыі, гісторыю Польшчы. Навучанне адбываецца на польскай мове.

Заняткі могуць наведваць дзеці ад 4 год і вучні пачатковых класаў. А таксама ў школцы вельмі рады вучням старэйшых класаў і дарослым.

Фото

Польская школка для дарослых "Маленькая Айчына"

Вы можаце запісацца на курс польскай мовы для пачынаючых. Скарочаны і інтэнсіўны. Курс прадугледжвае вывучэнне польскай мовы з элементамі культуры, традыцый, гісторыі, геаграфіі, літаратуры і генеалогіі.

Усіх, хто жадае авалодаць польскай мовай, чакае спалучэнне прафесійнага ўзроўню выкладання і сучасных методык, дзякуючы якім навучанне адбываецца эфектыўна, займальна і  камфортна.

Акрамя таго, для дарослых прапануем курс "Карта Паляка" і "Генеалогія – Сямейны архіў", на якіх Вы даведаецеся як зрабіць першыя крокі ў  даследаванні гісторыі і генеалогіі свайго роду, як падрыхтавацца да сустрэчы з консулам і  захоўваць сямейныя архівы.

Заняткі праходзяць індывідуальна і ў групах па 4-6 чалавек.

ИП Панасюк В. А.
УНП 591903182
Отзывы
  • 12.03.2015 12:41

    Достоинства: Проста "+" за мову


Все отзывы (1)
Ваша оценка
Оставить отзыв
Фотографии 20
  • Фото 1
  • Фото 2
  • Фото 3
  • Фото 4
  • Фото 5
  • Фото 6
  • Фото 7
  • Фото 8
  • Фото 9
  • Фото 10
  • Фото 11
  • Фото 12
  • Фото 13
  • Фото 14
  • Фото 15
  • Фото 16
  • Фото 17
  • Фото 18
  • Фото 19
  • Фото 20
Фотографии пользователей 1
  • Фото пользователей 1